Вялізная размалёўка (Гродна + Гродзенская вобласць) 50 × 70 см
  • Вялізная размалёўка (Гродна + Гродзенская вобласць) 50 × 70 см

  • ISBN 4812510001073
картинка Вялізная размалёўка (Гродна + Гродзенская вобласць) 50 × 70 см от магазина Kibooki.by

Категория

Творчество и досуг

Подкатегория

Раскраски

Издательство

Адукацыя i выхаванне (Пачатковая школа)

Количество страниц

2

Бумага

Офсет

Обложка

Коробка

Формат

50х70 см

Год издания

2018

Цена


6,50 руб.

Описание

Кожная з размалёвак мае значны пазнавальны і выхаваўчы патэнцыял. Размалёўка "Гродна" пазнаёміць дзетак з вялікімі і малымі славутасцямі горада, гістарычны абрыс якога захаваўся амаль нязменным да сённяшніх дзён.

З дапамогай гэтай размалёўкі можна зрабіць віртуальнае падарожжа па Гродне: наведаць Стары замак, знакамітую Барысаглебскую царкву ля берага Нёмана, пазнаёміцца з "Басяй і Касяй", прайсціся па гістарычных вулачках і сучасных мясцінах горада, падзівіцца на скульптуры і проста шчыра пасмяяцца, бо мастак змясціў на размалёўцы шмат забаўных і запамінальных персанажаў.

Размалёўка "Гродзенская вобласць" распавядае пра славутасці прыроды, гісторыі, эканомікі гэтага рэгіёна ды і ўвогуле пра незвычайныя мясціны Гродзеншчыны, якія дзіцяці будзе цікава наведаць разам з бацькамі. Усё, што змешчана на размалёўцы: палацы і храмы, звяры і птушкі, вадаёмы і прамысловыя аб'екты, дзеці і дарослыя, - пададзена так, каб маленькаму мастаку было цікава і весела.